ДОМ ДЗІЦЯЧАЙ ТВОРЧАСЦІ АДДЗЕЛА
                                                АДУКАЦЫІ  ЧАВУСКАГА РАЙВЫКАНКАМА.                   
                                                   "ЖЫЦЦЯ МАЙГО БУРЛІВАГА КРЫНІЦЫ...”
                                 (з вопыту работы кіраўніка гуртка "ЮНЫ ЖУРНАЛІСТ І ЛІТАРАТАР",
                                 сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Іванавіча Салаўцова,
                                 узнагароджанага Ў 2007 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Дыпломам
                                3-яй ступені за ўдзел у 10-ай Рэспубліканскай выстаўцы навукова- метадычнай
                                літаратуры і педагагічнага вопыту : "ВЫХАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗ-
                                МУ У ДЗЯЦЕЙ І НАВУЧЭНСКАЙ МОЛАДЗІ".                                       
                                                                                                       

                                                         ЧАВУСЫ 2007 год.
         1. ПАЭЗІЯ
           ВЯЛІКІХ   
       ПАЧУЦЦЯЎ ЧАСУ             (аб жыцці і творчай спадчыне паэта).
                                        Стар. 1 - 8.

  2.Крынічка цудоўных   
           скарбаў     
       журналісцкага і
    паэтычнага слова.
               (ВЫХАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАСЦІ І ПАТРЫЯТЫЗМУ -ГАЛОЎНАЯ ЗАПАВЕДЗЬ У РАБОЦЕ   
               ГУРТКА “ЮНЫ ЖУРНАЛІСТ І ЛІТАРАТАР”- КРЫНІЧКА ПАЭЗІІ ВЯЛІКІХ ПАЧУЦЦЯЎ ЧАСУ".
    Перад намі паэт - гісторык часу Мікалай Іванавіч Салаўцоў, які рос у складаных і супярэчлівых абставінах жыцця, у перапляценні  розных падзей -вялікіх і малых, пададзеных у непарыўных сувязях з  сацыяльнымі пераўтварэннямі, прыродай і бытам нашай роднай Беларусі. Яго думкі, яго псіхалогія выпрасоўвалася пад уплывам асяроддзя, асаблівасцямі сацыяльных прычын, умовамі, у якіх ён рос, набіраўся вопыту, пазнаваў свет і яго законы. Мікалая Іванавіча адольвалі, як і многіх яго равеснікаў, вялікія клопаты  ў дзіцячыя пасляваенныя гады пра кавалак хлеба з нязгаснай верай у лепшую будучыню. Аб гэтым ён яскрава сведчыць у вершы  “Дарога ў новы дзень”:
Мяне вядзе дарога майго бацькі,
Які штодзень да працы прывучаў,
Таму ў дзяцінстве не гуляў я ў цацкі-
З Параскай - маці цяжкі плуг цягаў...
Аралі, сеялі, хлябы ўбіралі,
Зашмат чаго было ў нас на вяку,
З снапоў цапамі зерне выбівалі,
Размолвалі на жорнах у муку...
Нідзе, нічуць не падалі мы духам,
Лавілі з неба сонечны прамень,
І тым жа, зробленым у кузні, плугам -
Распахвалі дарогу ў Новы дзень!..
І час прыйшоў...і зніклі ў небе хмары,
Мы, Беларусы, далі бой бядзе...
І сёння явай сталі нашы мары,
Бо нас да шчасця Новы Час вядзе!..                                                                       
       “ Мікалай Іванавіч Салаўцоў -гэта прамое люстра мінулага адрэзку часу і явы сёнешняга дня. Аналізуючы яго жыццёвы і творчы шлях, складваецца ўражанне, што ён ідзе прамой дарогай, пакідаючы нашчадкам свой мужны след.  Мікола мае вельмі багаты жыццёвы і творчы вопыт, бо гартаваўся і рос у пасляваенны час, як і многія яго равеснікі, на гнілой бульбе, лебядзе , лазе і крапіве. Напэўна, пагэтаму ён чулы да чужога гора, мае адкрытую душу для кожнага, хто хоча заглянуць у яе з добрым намерам , як у чыстую крыніцу святасці і добразычлівасці”- такія цёплыя радкі напісаў у прадмове да новай кнігі вершаў “Вясёлка лёсу” пісьменнік Іван Архіпавіч Аношкін.                                                                                         
                 Аб гэтым яскрава расказвае і сам Мікалай Іванавіч у сваім вершы “Я помню”, у якім ён па майстэрску, як ніхто іншы, як гісторык часу, апісвае сваё пасляваеннае юнацтва, той цяжкі час, калі ўсё было спалена фашыстамі, не было клубаў, моладзь на вечарынкі збіралася ў вясковых хатах, за арэнду якіх хлопцам даводзілася зімою на санках прывозіць дровы з лесу гаспадыні хаты. А гарманісту - хлопцы за яго работу, плацілі курынамі яйкамі, хто
арэхамі, а хто прыносіў апошні кавалачак сала, ці міску зерня:
       Я ПОМНЮ
Пасляваенны час агністы                                 
Маё юнацтва гартаваў...
Я помню Сеньку - гарманіста,     
Які за яйкі танцы граў...
Вам сёння смешна і нягожа,
А ў нас - нязгасны ў сэрцы боль,
Бо на сяле жылі без грошай -
За голы працадзень - мазоль...
Я добра помню вечарыны:
“Страданне”, “Барыню”, “Кадрыль” -
Яны зародак пуцявіны,
Мая гісторыя і быль...
Я помню: маці і бабулі
З услонаў зыркалі на нас-
Як дочкі іх і іх сынулі
На вечарыне бавяць час...
Я помню плату і за хату -
За вечарыну санкі дроў...
Заместа коней мы, рабяты,
Ішлі ў аглоблі за любоў...
Я помню, як хадзілі ў сваты,
Як плуг цягалі талакой...
Святло з лучыны і з лампады
Нас сагравала дабрынёй!..
М. Салаўцоў. “Азбука зорнага неба”, 2000г.                                                 
                 Жыве Мікалай Іванавіч Салаўцоў у Чавусах з 1967 года, куды пераехаў у сваіх дваццаць дзевяць гадоў на працу старшынёй раённага камітэту народнага кантролю.
           Нарадзіўся ж Мікалай Іванавіч 30 снежня 1937 года ў вёсцы Красавічы, Клімавіцкага раёна, Магілёўскай вобласці ў сям”і селяніна дзесятым па ліку.  Брацік Міша і сястрычка Насця ва ўзросце двух гадоў у 1934 годзе, калі ў краіне панаваў голад, не выжылі і памерлі.Бацька паэта Іван Пятровіч працаваў у калгасе конюхам, маці Параска Рыгораўна  была таксама калгасніцай. Трэба зазначыць яшчэ адну прыкметную акалічнасць з жыцця сям”і Міколы, як прыклад, варты пераймання. Сёння, амаль што ў кожнай сям”і па аднаму - два дзіцяці , жанчыны вохкаюць, што іх цяжка выхоўваць. А вось маці Міколы Параска Рыгораўна ў 1937 годзе, застаўшыся без мужа з малалеткамі, не толькі здолела выхаваць васьмярых дзяцей, але і вывучыла іх.  Сам Мікола ж закончыў сем класаў Красавіцкай НСШ, што была ў іх вёсцы, потым - дзесяцігодку Савініцкай школы, у якую даводзілася яму хадзіць за восем кіламетраў у адзін бок. Тры гады штодзень рабіў Мікола па шаснаццаць кіламетраў і ў дождж, і ў снег. Таму ён, напэўна,  на выгляд такі яшчэ маладжавы і энергічны, з якім, здаецца, не кожны юнак можа ў працы паспаборнічаць. Мікола быў рэдактарам агульнашкольнай газеты, кіраўніком  літаратурнага аб”яднання, удзельнічаў у мастацкай самдзейнасці, друкаваў заметкі аб школьным жыцці ў раённай газеце, дзе таксама змяшчаў свае                                                                                                                   
вершы.  Апроч таго, як успамінае Мікола, за навучанне ў 8-10 класе плацілі  бацькі па 75 рублёў за паўгоддзе. За першае паўгоддзе яго маці Параска Рыгораўна заплаціла грошы, якія атрымала за прададзеных трох авечак, а за другое - плаціць не было чым, тады ў калгасе працавалі за так званы голы “працадзень”. І на падвор”і ў іх ўжо не было  ніякай жыўнасці, апроч пяці курэй. Тыя вучні, якія не плацілі грошы за навучанне - адлічваліся са школы. Два тыдні Мікола таксама не хадзіў у восьмы клас. І толькі дзякуючы класнай настаўніцы Ганне Мікалаеўне Рыбаковай, ён закончыў дзесяцігодку.  Ганна Мікалаейна, як класны кіраўнік разам з дэпутатам мясцовага Савета абследавалі падвор”е сям”і, склалі адпаведную даведку і прапанавалі ўладзе вызваліць яго ад платы за навучанне, як аднаго з тых, хто добра вучыўся і прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. Трэба адзначыць, што жыццёвыя ўмовы  тады былі ва ўсіх сферах  вельмі  цяжкімі. На выпускны школьны вечар, як прыпомніў Мікола, прыйшоў у саматканай на хатніх кроснах льняной кашулі і ў гумавых ботах, якія купіла маці, прадаўшы апошніх пяць курэй. Летам ён хадзіў у школу ў галошах, а зімой - у валёнках. Насіў Мікола і лапці, сплеценыя з ліпавай кары, якія былі падшыты знізу гумай. У іх вёсцы электрасвятло з”явілася толькі ў пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Таму ў восеньскія, ці зімовыя дні даводзілася рыхтаваць урокі, чытаць кнігі і пісаць вершы пры святле з лучыны, яшчэ лепш - пры святле парафінавых свечак, або пры святле, якое выдзялялася ад гарэння дроў у пячы, што ацяпляла хату. Вось у такіх незвычайных умовах  Мікола закончыў дзесяцігодку і з вялікай прагай да вучобы паспрабаваў паступіць у Магілёўскі педагагічны інстытут, аднак  не прайшоў па конкурсу. З даведкай аб здадзеных экзаменах быў прыняты ў Клімавіцкі ветзаатэхнікум на ветэрынарнае аддзяленне, які ў свой час закончылі яго два старэйшых браты Васіль і Аляксандр. Пасля тэхнікума Мікалай Іванавіч працаваў заатэхнікам у калгасе, служыў у радах савецкай арміі ў Фолюшы, што непадалёку ад горада Гродна, ў якасці начальніка радыёвузла і паштовага аддзялення часці, быў палкавым фотакарэспандэнтам. З дазволу начальніка клуба капітана Анатоля Іванавіча Кандакова ён рэгулярна наведваў пасяджэнні літаратурнага аб”яднання ў горадзе Гродна пры абласной газеце“Гродзенская праўда”, дзе ў той час працаваў вядомы  пісьменнік  Васіль Быкаў і паэт Міхась Васілёк, а таксама членам аб”яднання была Вольга Іпатава -былая старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, з якімі ён часта сустракаўся і вучыўся творча асэнсоўваць жыццё.Пасля Арміі Мікола працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў саўгасе,  сакратаром камсамольскай пярвічнай арганізацыі, пяць гадоў выбіраўся першым сакратаром Клімавіцкага райкома камсамола. Быў членам бюро Магілёўскага абкома камсамола, які ў той час узначальваў яго старэйшы сябра і дарадчык Анатоль Ціханавіч Любчанка. Таксама з вялікай павагай і падзякай  Мікола  ўспамінае прафесара, выкладчыка гісторыі Беларускага дзяржаўнага                                                                                                                                                                                                                                             
універсітэта Мікалая Васільевіча Уласенку. Ён, будучы ў камандзіроўцы ў Клімавічах, параіў Міколу, які тады працаваў першым сакратаром райкома тыкі ва ўніверсітэт. І ён паступіў.  Мікалай Васільевіч палюбіў Міколу за  адкрытасць і шчырасць чалавечай душы, ўбачыўшы ў ёй іскрынкі сапраўднай паэзіі, таму  на працягу яго студэнцтва і доўга апасля быў побач з Міколам, вучыў яго адкрываць  патаемнасці жыцця.  Пасля камсамола сямнаццаць гадоў працаваў Мікалай Іванавіч старшынёй Чавускага раённага камітэта народнага кантролю,  сакратаром райкома прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага Савета  дэпутатаў.  Больш дваццаці  год быў журналістам на розных пасадах, а менавіта - у раённай газеце “Іскра” і прызначаўся больш пятнаццаці год галоўным рэдактарам рэдакцыі раённага радыё ў Чавускім раёне, быў яго стваральнікам.  Узнагароджаны двума медалямі Саюза СССР “За доблестный труд” і “За трудовую доблесть” , трыццаццю граматамі розных інстанцый і ў тым ліку ў снежні 2004 года атрымаў Ганаровую грамату Упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама “ За шматгадовую і плённую работу па інфармаванню насельніцтва аб сацыяльна-эканамічным развіцці Чавускага раёна і за вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага радыёвяшчання”. Першы свой верш “Беларусь - мая радзіма” ён  надрукаваў у Клімавіцкай раённай газеце “Молат” у 1956 годзе. Затым вершы  друкаваў  ў розных выданнях, а менавіта: ў “Піянеры Беларусі”; у “Зорцы”; у “Чырвонай змене”, у “Літаратуры і мастацтве”; у “Настаўніцкай газеце”, у часопісах: “Бярозка”; Вясёлка”,   “Работніца і сялянка” і ў іншых. Будучы студэнтам ветзаатэхнікума прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі паэзіі студэнцкай моладзі, дзе чытаў свае байкі. Ён пераможца конкурсу, які праводзіла газета “Піянер Беларусі” на лепшы мастацкі твор, прысвечаны 40-годдзю Вялікага Кастрычніка, дыпламант гарадскога конкурсу на лепшы верш аб горадзе Магілёве, арганізатарам якога было ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама. Дарэчы, Мікалай Іванавіч гораду Магілёву прысвяціў шмат сваіх вершаў і сярод іх ёсць “  Балада аб буйніцкім полі” - пра абаронцаў горада, якія мужна змагаліся з фашысцкімі захопнікамі. Вось адзін з гэтых вершаў:КВІТНЕЙ МАГІЛЁЎ
Са светлаю марай шчаслівай
Мы крочым дарогай бацькоў,
Заўжды з намі ў працы руплівай,
І ў песнях жыве Магілёў!
Мой горад з настроем цудоўным
Сягоння ў чароўнай красе,
Мой горад са звонам царкоўным
Нам святасць у душы нясе...
За шчасце людское малюся,
І слаўлю цябе, Магілёў,
Ты гордасць маёй Беларусі -
Нясеш ёй адданасць, любоў.
Ты зведаў гадзіны ліхія
Геройствам дачок і сыноў..
У моцным саюзе з Расіяй
Квітней над Дняпром Магілёў!

Мікалай Іванавіч Салаўцоў выдаў шэсць зборнікаў  вершаў: два  для  дзяцей “Вавёрчын веласіпед” і “Чаму плуг не ржавее” ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў Мінску, а таксама для дарослых: “Азбука зорнага неба”  і “Жыцця акорды”, "Вясёлка лёсу" і "Сінія валошкі" -у Магілёўскай абласной друкарні. Апроч таго яго вершы можна прачытаць у калектыўных зборніках: “Прыдняпроўе”; “Галасы прыдняпроўя”, “Дняпроўскія хвалі”, “Самавар у лесе”, у зборніку Анталогіі беларускай паэзіі “Матчына мова”,  дзе побач з такімі славутымі майстрамі слова, як Ф.Багушэвіч, Янка Купала, Я. Колас і іншымі змешчаны вершы Міколы Салаўцова.  Усе гэтыя кнігі былі выдадзены выдавецтвам “Мастацкая літаратура” ў Мінску. Як зазначыў член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Валянцін Крыжэвіч, “для дзіцячай паэзіі Міколы Салаўцова характэрна ўменне праз паэтычныя вобразы данесці да юных чытачоў павучальны змест верша. Наогул жа,  вершы аўтара для дарослых у многім можна аднесці да грамадзянскай лірыкі. Лёс сваёй сям”і, асабістыя ўражанні арганічна пераўтвараюцца ў паэтычны роздум аб лёсе Беларусі, ў цудоўныя вобразы роднага краю.”
            Асабліва глыбока запалі паэту ў яго душу жудасці мінулай вайны, праклёны якой ён шле ў многіх сваіх вершах:
  ФАШЫСЦКІ НОРАЎ
Помню я фашысцкі нораў,
Свісты мін над галавой,
Помню фрыца - жывадзёра
З акрываўленнай рукой.
Помню дула аўтамата,
Зверскі вокліч:”Хэндэ-хох!”
Помню, як гарэла хата,
Як плаксліва выў бульдог...
Помню, як гарэлі людзі...
Помню, як загнаўшы ў кут -
Тыкаў фрыц штыхом у грудзі:
”Матка - яйка!..Рус капут!”..
Помню, як у рабства гналі
Нашу моладзь, бы жывёл...
Сёння ж вязням немцы далі
Марак дойч...на валідол.
Вязням нашага народа-
Ад зняслаўленных вайной...
Хто ж заплоціць за свабоду
Тым, хто выйграў смерцю бой??..           
        Звыш  трыццаці год Мікалай Іванавіч ўзначальвае раённае літаратурнае аб”яднанне “Малададзік над Проняй” пры  раённай газеце “Іскра”. Часта выступае перад працоўнымі раёна і школьнікамі, друкуе свае вершы ў раённай газеце, у абласных і рэспубліканскіх выданнях, выступае па
радыё і тэлебачанню, яны гучаць з вуснаў удзельнікаў мастацкай самадзейнасці і ў час раённых святаў.
6. “Для паэтычнай мовы Міколы Салаўцова ўласцівы прастата і разам з
тым імкненне знайсці нейкія “незацяганыя” словы, каб перадаць галоўную ідэю верша.  Аўтара хвалюе лёс нашай бацькаўшчыны, яго гісторыя, ён захапляецца прыгажосцю навакольнага асяроддзя, мясцінамі роднай прыроды. Вершы напоўнены шчырасцю яго душы, каханнем, яны не падкупныя, іх не зблытаеш з творамі іншых аўтараў, нясуць святло і радасць людзям нашай  Беларусі ,  народ якой не скарыўся лёсу, надзейна вытрымаў  экзамен часам” - такую характарыстыку даў творчасці Мікалая Іванавіча былы галоўны рэдактар раённай газеты, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцін Крыжэвіч, які друкаваў вершы паэта на старонках газеты і быў першым рэдактарам яго твораў.                                                                             
           Шмат вершаў паэт прысвяціў роднай прыродзе, да якой ён сам беражна адносіцца:                                               Люблю я луг і лес вячысты,
І сад духмяны, веснавы,
Над соннай рэчкай серп агністы,
І пахі роснае травы.
Люблю я звонкі спеў птушыны,
І гай бярозавы, стары,
Агні чырвонае рабіны,
І рэха гулкае ў бары.
Люблю балоты з карасямі,
І звонкіх ніваў збажыну,
І пахі сала над кастрамі,
І ночы светлыя без сну...
Люблю братоў старэйшых, рускіх
І плыні роднае ракі,
Люблю я край свой Беларускі,
Што падарылі мне бацькі!..
Люблю я поле з канюшынай,
Люблю я сонечныя дні,
Люблю я слухаць гімн пчаліны -
Як сімвал шчасця, дабрыні!..
       А вось, што сказаў наконт  творчасці Міколы Салаўцова Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнік Мікалай Падабед:  “ вершы Міколы Салаўцова па-сапраўднаму хвалююць чытача. Паэтычныя радкі цёплыя і па хатняму ўтульныя. Яны, як вясною ручайкі, звіняць і радуюць нас, напаўняюць сэрцы любоўю да жыцця, прымушаюць задумацца над пытаннямі быцця чалавека, большасць яго вершаў надзённыя, паэт жыве клопатамі людзей працы, заклікае да еднасці  братоў-славян. Шмат вершаў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне, жудасці якой ад ворагаў у                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                 
экупаацыйны час Мікалай Іванавіч зведаў на сябе. Шмат у яго вершаў і пра Магілёўшчыну. Прыемна, што яго вершы не зблытаеш з іншымі, бо ў іх свой склад, свой голас, свая адметнасць, філосаўскі роздум.”                           
  Цёпла дгукнуўся на кнігу Міколы Салаўцова “Азбука зорнага неба” вядомы беларускі паэт Пятро Прыходзька: “сама назва кнігі зачароўвае чытача. Але ў                                       
кнізе ёсць шмат вершаў, якія прывабліваюць нашу ўвагу вобразным
мышленнем аўтара аб нашым надзённым жыцці, у апісанні звычайных будзённых з”яў, прыроды і жыцця роднага краю.”
     З гэтай нагоды мне хочацца прывесці верш Мікалая Іванавіча “Мой родны кут”, эпіграфам да якога паэт узяў радкі з вядомага  верша Я.Колоса “Мой родны кут”:
    МОЙ РОДНЫ КУТ
"Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы"...                                                                       
                                         Я. Колас. 
            Жарт без жарту     
Мой родны кут мне сёння мілы,
Бо даў свабоду, шчасце, сілы,
Здароўе даў мне, даў і веды,
Ратуе нас ад розных бедаў...
Такім я шчырым край не бачыў-
Мне падарыў білет удачы,
Каб выйграў я ў супер - лато
Кватэру ў Мінску і аўто,
Каб я пабыў “на полі цудаў”-
І збыўся тут мой сон славуты:
Я з дзядзькам Лёнем выпіў піва
І стаў занадта ўжо шчаслівым...
Жыву без гора і хімеры
У гарадской агракватэры...
Але хачу сказаць, дарэчы-
Таплю дравамі ў хаце печы,
Нічуць не ганьблю сваю хату,
Ад дроў - танней мая квартплата...
Наўкол парадак, чысціня,
Растуць заробкі ў нас штодня.
На працы, ў школах і на дачах -
Кампутарам даём задачы...
Да шчасця крочым вельмі плённа
Сваёй дарогаю зялёнай,
І не шкадуем нават сілы -
Каб славіць край свой родны, мілы,
Што быў калісьці занядбалым...
Ідзём дарогаю Купалы,
І надае нам Колас сілы                               
Яны народныя свяцілы,
Іх нарадзіў мой родны кут -
Каб нам жылося без пакут!..                                                                                                                                                                   
         Добрую адзнаку даў  першай кнізе вершаў для дзяцей Міколы Салаўцова “Вавёрчын веласіпед” вядомы Беларускі пісьменнік Аляксей Пысін які, змяшчаючы рэцэнзію ў газеце “Магілёўская праўда” 21 мая 1976 года зазначыў, што “пісаць вершы для дзяцей цяжка, трэба ўмець глядзець на 8.
свет дзіцячымі вачамі, з вышыні дзіцячага ўзросту , не апускаючыся для гэтага на калені. У кніжцы Міколы Салаўцова “Вавёрчын веласіпед” ёсць
вершы добрыя,  сапраўдныя, напісаныя з веданнем дзіцячай псіхалогіі, якія не толькі малююць гэты свет, але і пашыраюць яго, вядуць маленькага чытача далей, да новых даляглядаў...”                                                                                                 
       Глыбока ў душу Міколы Салаўцова запаў станоўчы водгук на яго вершы, што прагучаў з вуснаў народнага пісьменніка Беларусі Максіма Танка ў час семінара маладых пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1976 годзе, аб чым падрабязна пісалі тады рэспубліканскія газеты.
      У верасні 2006 года ў жыцці паэта Мікалая Іванавіча Салаўцова адбылася знамянальная падзея - ён быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў снежні таго ж года ўдзельнічаў у трэцім з”езде пісьменнікаў Беларусі,
дзе было  каля чатыраста паэтаў і пісьменнікаў нашай краіны і адзінаццаць дэлегацый з зарубежжа. Дэлегатам з”езда было зачытана віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
          Сёння ў паэтычным партфелі аўтара  на падыходзе да друку  новыя яго кнігі вершаў: “Вясёлка лёсу”, “Вайну я помню”, “Варона ў цырульні”, “Незвычайныя лекары”, “Дзік і вартаўнік”,  “Каб медзь аркестра ззяла”, аповесці “Ваяджар”, “Акно ў вайну”.  Будзем спадзявацца, што ў хуткім часе  талентавіты беларускі паэт Мікола Салаўцоў зноў парадуе  сваіх чытачоў навізной думкі, вобразным паэтычным мысленнем, пашырыць далягляд  не толькі дарослых, але і тых, хто знаходзіцца на шляху станаўлення сваёй будзённай і творчай свядомасці -  школьнікаў,  запаліць праменьчыкам дабрыні ў іх душах любоў да роднага краю, да сваёй бацькаўшчыны і між іх з”явяцца талентавітыя журналісты,  пісьменнікі і паэты такія, як землякі - Алесь Емельянаў, Андрэй Ушакоў, Кастусь Губарэвіч, Іван Аношкін і іншыя.
      Зараз Мікалай Іванавіч Салаўцоў знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не здаецца сваім сталым гадам. Ён працуем кіраўніком гуртка “Юны журналіст і літаратар” Дома дзіцячай творчасці аддзела адукацыі райвыканкама, перадае школьнікам свой багаты жыццёвы і творчы вопыт. Сярод яго выхаванцаў каля двух дзесяткаў юных паэтаў і пісьменнікаў, якім ён дапамагае друкаваць свае творы ў раённай і насценных газетах, выдаў на кампутары чатыры кніжкі дзіцячых вершаў, іх творы гучаць па раённаму радыё.  У канун надыходзячага юбілею - 70-годдзя з дня нараджэння кіраўніка гуртка “Юны журналіст і літаратар”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэта Мікалая Іванавіча Салаўцова, які ён будзе адзначаць 30 снежня гэтага года і  40-годдзе з дня пражывання яго ў горадзе Чавусы,                                                   
мы зычым юбіляру моцнага здароўя, шчасця і вялікіх творчых здабыткаў.   
      Зерне, кінутае ім у прыдатную глебу, абавязкова прарасце плённай
рунню, паэтычныя карэньчыкі якой будуць падпітвацца чыстай, крынічнай вадою нашай роднай Беларусі.

ЖАННА МІКАЛАЕЎНА ШАБАНАВА - НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА  ДОМА   
        ДЗІЦЯЧАЙ ТВОРЧАСЦІ АДДЗЕЛА АДУКАЦЫІ ЧАВУСКАГА   
                                         РАЙВЫКАНКАМА.

                               
    РОДНИЧОК ПРЕКРАСНЫХ КЛАДОВ ЖУРНАЛИСТСКОГО И
                            ПОЭТИЧЕСКОГО  СЛОВА
( ВОСПИТАНИЕ ГРАЖДАНСТВЕННОСТИ И ПАТРИОТИЗМА - ГЛАВНАЯ ЗАПОВЕДЬ В МОЕЙ РАБОТЕ, КАК РУКОВОДИТЕЛЯ  КРУЖКА «ЮНЫЙ  ЖУРНАЛИСТ И ЛИТЕРАТОР» И, КАК ПОЭТА.)     
             Развитие современного общества не возможно без осознания каждым человеком своей гражданской ответственности за судьбу  Родины. Я часто думаю над тем - как сделать, чтобы эти слова не остались пустым звуком для детей, внуков и правнуков??..
            Работая с ребятами в кружке «Юный журналист и литератор»  понял, что только живое слово, выстраданное человеком и рождённое им  способно оставить хороший след в душе и особенно в детской.
     В понятие «гражданин - патриот»  я вкладываю смысл того, что конкретный человек не только гражданин, но и патриот своей страны.
А что такое патриот? На мой взгляд патриот - это тот человек, который горячо любит свою родину, активно трудится во благо своей страны, сохраняет и приумножает наследие своих предков, их национальные святыни, родной язык, национальную культуру, традиции и обычаи народа, исторически сформированные государственные символы и который готов к самопожертвованию во имя Отчизны..
       Я считаю, что патриотизм формируется в ситуации, когда гражданин любит свою страну и страна любит и защищает своих граждан, что очень характерно на данном этапе в нашей республике.
      Приоритет в формировании патриота - гражданина принадлежит системе воспитания. Писатель Василь Быков как-то высказал мысль, «что дети сегодня -это не менее важно чем  хлеб,  сталь, чем защита Родины, потому что завтра - это наш хлеб, наша сталь и наши защитники».
  Хорошо известно ещё и то, что гражданин Отчизны начинается с гражданина  детского садика, школы, в кружках Дома детского творчества.
    На сей счёт хочется привести слова известного писателя Расула Гамзатова:  «Человек, если дома своего не любит, не любит и страну.»
        В настоящее время, когда в нашей республике  развернулась всенародная борьба «ЗА СИЛЬНУЮ И ПРОЦВЕТАЮЩУЮ БЕЛАРУСЬ», средствам массовой информации и литературе отводится значительная роль в освещении всех процессов, происходящих в нашей жизни и особенно - воспитании                                                       
гражданственности и патриотизма среди населения Республики Беларусь и, в первую очередь, среди подрастающего поколения.
      В своём послании третьему съезду писателей Беларусии Президент республики Александр Григорьевич Лукашенко подчеркнул, что в этом году
мы будем отмечать 125-летие со дня рождения народных поэтов Беларусии Янки Купалы и Якуба Колоса и призвал писателей и поэтов «згуртаваць лепшыя пісьменніцкія сілы  краіны для ажыццяўлення дзяржаўнай культурнай палітыкі, папаўнення духоўнай скарбніцы нашага народа высокамастацкімі творамі, прысвечанымі гісторыі і сучаснаму жыццю Бацькаўшчыны”...
       Организуя работу кружка «Юный журналист и литератор» я руководствовался прежде всего принципами , без которых невозможно построить эффективную работу с детьми, а именно:  деятельность личности; связь теории с практикой; развитие личности в процессе учебной деятельности; личностно-ориентированный подход в учебно -воспитательном процессе; индивидуализация и дифференциация учебно - воспитательного процесса.                                                                                                                                                   В кружке обучаются дети среднего и старшего школьного возраста.               
В содержание работы с детьми вошли, как теоретические, так и практические занятия. Основой содержания теоретических занятий является изучение истории журналистики и теории литературы.
               Практические занятия направлены на обучение ребят основам стихосложения, написание стихов и прозы, заметок, выпуске стенных газет, листовок, выступления членов кружка в средствах массовой информации и в первую очередь  в райгазете «Искра», где ежемесячно выпускается для детей тематическая страничка «Искринка»,  по субботам четыре раза в месяц организуются передачи по районному радио в рубрике «Родничок», а так же члены кружка посещают редакции газет, радио, телевидения, организуются выступления юных поэтов и журналистов в школах и в трудовых коллективах, они пишут  стихи и заметки о ветеранах Великой Отечественной войны,  о лучших учениках школы, о своих хороших соседях, о родной природе, о своём городе, улице, где они живут и т.д.
          ЦЕЛЬ: обучение искусству журналистского слова и теории литературы, создание условий для самостоятельного творчества обучающихся.
           ЗАДАЧИ: воспитание художественного вкуса и интереса к журналистике и к художественному слову;
             =развитие уважительного отношения к средствам массовой информации, к литературе и искусству, культуре, истории, человеку, к труду;
             =создание благоприятного климата в учебных группах, доверительных отношений между педагогом и воспитанниками;
             =обучение журналистским приёмам и методам художественности литературного слова, воспитание трудолюбия, гражданственности и патриотизма,   стремление добиваться желаемого результата.   
Задания для написания стихов, заметок и корреспонденций в газету и на радио даются каждому кружковцу с учётом индивидуальных особенностей и интересов.  Например, я называю конечные слова четверостишия из стихотворения «Черёмуха»:  белая, расцвела, не смелая, завила.  Даю время для написания стихотворения и дети сочиняют:
                                                                Черёмуха белая
                                                                Под окном расцвела,
                                                                 Белая, не смелая
                                                                 Кудри завила…                                 
     Интересы и исполнительские  возможности  членов кружка я всячески расширяю, привлекая их к работе с текстами различного плана. Особое внимание уделяю воспитанию чувства  высокой ответственности за каждое слово, написанное ими и напечатанное в газете, или переданное по радио. С этой целью мною составлены крылатые выражения - рекомендации «Юному журналисту и поэту», которые вывешены на стенде в Доме детского творчества и являются для членов кружка кодексом их журналистской чести и этики:
           ЖУРНАЛИСТ И ПОЭТ -
      ЗЕРКАЛО ЖИЗНЕННЫХ ЛЕТ.
1.Пиши слова рукою, а согревай душою,
2.Журналист, как декабрист. Он верой и правдой чист,
3.Журналист и поэт - зеркало жизненных лет,
4.Журналист как артист - сначала танцует, а потом пишет,
5.Перо не гвоздь, душа не камень,
6.Факт - не реклама, как и девушка - не мама,
7.Журналист - не карьерист. Он общества  часть - четвёртая власть,
8.Взялся писать - не нужно зевать,
9. Перо горы сдвигает, в космос летает, поёт и стреляет, морозит и греет, землю лелеет,
10.Хочеш стать журналистом - не бегай со свистом, больше читай и пиши - честью и славой души,
10.Хороша та заметка, в которой слова, как конфетка,
11.От страстного слова - запляшет и корова,
12.Слово - не грач, выпустишь - не плачь,
13.Слово и дело - шагают радом смело,
14.Поэт - общества цвет. Он не просто цветок - он славы народной венок,
15.Хочеш стать поэтом - не ищи мороза летом,
16.Поэт - души заложник, он - скульптор и художник,
17.Взялся , за перо, не говори, что старо,
18.Не кричи топору «Ура-а-а!». Перо - острее топора,
19.С пером в прятки не играют. Пером даже войну объявляют,
20.Пером - строят и ломают. Пером - землю обновляют,
21.Перо - это мира нутро. Это злость и добро,
22.С добрым пером - заходи к людям в дом,
23.Не ломай перо - уйдёт добро,
24.Не ищи в навозе радий, не пиши корысти ради.
                                          Н. СОЛОВЦОВ.                                                         
              Что касается детских стихов, то тематика их разнообразная: это и стихи о природе, о любви, патриотические, проникнутые любовью к родному краю.
     Вот как описывает героизм солдат в годы Великой отечественной войны
в своём стихотворении ученик 7 «Б» класса СОШ №2 Александр Свиточ:
                                          САЛЮТ СОЛДАТАМ
                                     Смотрю кино…летят снаряды…
                                     Ура-а-а! Вперёд! -кричат солдаты…
                                     Над ними самолёт строчит,
                                     Стреляют танки…дом горит,
                                     Горят леса, цветастый луг…                                     
                                     Вперёд!- кричит во рву мой друг…
                                     В окопе старом я один,
                                     Окоп дрожит от взрывов мин,
                                     Фашисты падают, бегут,
                                     Сегодня им пришёл капут…
                                     Вот так закончилась война,
                                     Пришла желанная весна-
                                     Весна в прекрасном сорок пятом,
                                     Ура! Ура! Салют солдатам!
                                     Фашизму - нет! Войне - капут,
                                     Живым и мёртвым - наш салют!..
       Большой интерес вызвал рассказ члена кружка Анастасии Рыбаковой, напечатанный на первой странице ко дню Победы в 2006 году в райгазете «Искра» «Две победы над войной». «Почему две Победы??».Анастасия рассказала о бывшем своём дедушке, Ветеране Великой Отечественной войны Андрее Рыбакове, который праздновал в Берлине Победу над фашистской Германией, затем был направлен на войну с Японией и вторично отмечал Победу над самураями.
          Интересным направлением  в деятельности кружка являются выступления воспитанников в школах района и в трудовых коллективах, где они читают свои произведения.
          Кружком «Юный журналист и литератор» разработан сценарий «Мой родны кут», по которому кружковцы выступали в школе интернате, в СОШ №2, а так же написан сценарий «Я жыву ў Беларусі - і тым ганаруся”, по которому готовится выступление в школах района и в трудовых коллективах.
                За два года накопилось достаточно материалов, пришёл опыт и ребята предложили создать свой Пресс-центр. В прошедшем  году мы претворили  идею ребят в жизнь. При Доме детского творчества был создан Пресс-центр, задачами
мировоззрения, социальной активности; удовлетворение социальных, познавательных потребностей детей, возросших в процессе журналистской деятельности; формирование личного уникального опыта взаимоотношений со сверстниками и взрослыми; формирование у воспитанников  адекватной  информационной культуры; формирование навыков оценки информации. Члены Пресс - центра  члены кружка «Юный журналист и литератор».   На данном этапе развития Пресс-центра я помогаю ребятам готовить для районного радио и в газету  материалы с мероприятий,  что проходят в Доме детского творчества и в других школах. С этой целью ребята часто выезжают в школы района  для оперативного освещения вопросов о проводимых мероприятиях, направленных на воспитание школьников, работы кружков в школах города и на селе. Кроме того  созданы и при Доме детского творчества и при городских школах  корреспондентские посты. Есть в этом направлении уже определённые наработки. Так, члены Пресс-центра в месте с заместителем директора ДДТ Шабановой Ж.Н. и руководителем кружка недавно  побывали в Дужевской и Путьковской школах, где в рамках акции «Я жыву ў Беларусі - і тым ганаруся!” выступили перед учащимися ,посмотрели работу кружков и сделали репортаж о их работе, который прозвучал по районному радио.                                                 
        Выезды в школы показали, что на селе есть немало одарённых ребят, которые пишут стихи и прозу. Это послужило толчком  к созданию литературного объединения «Родничок», которое объединяет творчески
одарённых учащихся, пробующих свои силы на литературном поприще . Возглавляет литературное объединение юный поэт, ученик 8 «А» класса СОШ№2 Юрий Облов.  Заслуживает внимание творчество Ольги Косенок, Галины Гунько, Светланы Воробьёвой, Кристины Лакизо, Селюковых - Романа и Инны, Свиточ Александра, Самусевой Елены. Свои произведения присылают в «Родничок» и учащиеся сельских школ и школы-интерната, а именно с Горбовичской -Сергей Елистратов, с Борышевской -Свистунова Кристина, с Каменской -Крупенина Елена, со школы интерната - Киселёва Татьяна, Манилов Евгений, Лапшо Виктория и многие другие.  И это не удивительно, ибо  Чаусская земля богатая на творческие таланты. На ней родились знаменитые поэты и писатели - гордость не только Чаусского района, но и всей  Беларусии, а именно: Кастусь Губоревич, Иван Аношкин, Алесь Емельянов, Андрей Ушаков - поэт -фронтовик, который погиб в годы Великой отечественной войны при защите города Ленинграда.Его именем названа одна из улиц города Чаус. Ежегодно в день его рождения в Осиновской школе с участием руководителя и членов кружка «ЮЖЛ» проходят литературные мероприятия.
  Воспитанники кружка так же участвуют в различных районных мероприятиях, организуются встречи с известными людьми района, поэтами и писателями. Так, накануне Нового 2007 года руководителем кружка была организована встреча  работников Дома детского творчества с известным писателем, секретарём Союза писателей Белоруссии, кандидатом наук, профессором, заместителем директора Института управленческих кадров Академии при Президенте РБ Сергеем Трахимёнком, который подарил Дому детского творчества свои новые книги и вручил мне руководителю кружка удостоверение члена Союза писателей Белоруссии.  С нашим районом Сергея Александровича Трахимёнка связала судьба его отца, который в годы войны освобождал наш район от фашистских захватчиков и был ранен. На встрече я прочёл стихотворение, которое посвятил его отцу:
   БАЦЬКОЎСКІ СЛЕД
Пісьменніку Сяргею Трахімёнку.
Не з Чавус ён, аднак штогод
Да нас з сталіцы прыязджае,
І кожны творчы свой палёт
Сярожа бацьку прысвячае...
Яго шукае запавет,
Што ў бліндажы пісаў крывёю...
Шукае сын бацькоўскі след,
У нас за Проняю - ракою...
Дзе фронт амаль што год стаяў,
Дзе рэчка ад крыві кіпела...
Дзе бацька лёс свой гартаваў,
Глядзеў у вочы смерці  смела...
Над рэчкай Проняй сын Сяргей
Пачуць: “Ура-а-а!” байцоў імкнецца...
Ідзе ў абдымках тых падзей,
Ад смутку сэрца гучна б”ецца...
Шукае бацьку маладым,
Яго бліндаж  не зруйнаваны...
Ён паўстае тут перад ім
З сваёй балючай міннай ранай...
І ловіць сын з глыбінь гадоў
Бацькоўскі голас маладжавы:
-Не плач, сынок, прыду дамоў,
І перадам табе я славу!..
Шмат год прайшло, як штурмаваў
Ягонны бацька рэчку Проню,
Раён ад фрыцаў вызваляў,
Прайшоўшы смела тую бойню...
Дзе след бацькоўскі быў з крывёй,
Дзе ад вайны зямля гарэла -
Тут сёння неба над зямлёй
Падпёрлі помнікі і стэлы...
Мы славім подзьвіг  тых людзей -
Год сорак пяты пераможны...
І сёння з намі сын Сяргей
Праклёны шле вайне бязбожнай!..                                                                                           
         Об этой интересной встрече прозвучал репортаж по районному радио, который записан на аудиокасете и его можно  прослушать.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                         
        Отрадно, что литературные традиции славных земляков сегодня продолжает юная смена.                                                                 
         Образцами высокой художественности в литературной деятельности являются книги знаменитых поэтов и писателей с их автографами, из которых мне удалось собрать библиотеку, книги которой я так же использую на занятиях, это:
      1. поэт Изослав Котляров (уроженец Чаус) “Вечное время во мне”, “Сам себе дорога”;
     2. писатель Сергей Трахимёнок, кандидат наук, профессор, заместитель
        директора института высших руководящих кадров Академии управления
       при Президенте Республики Белорусь, секретарь Союза писателей
        Белоруссии - “Второй уровень”, Миллениум в Авсюках”;
     3. писатель Анатолий Бутевич “Разнастайны пах асоту”;
     4.поэт Аверьян Деружинский “Добрый ветерок”;
     5.поэт Иван Пехтерев “Белый праздник берёз”;
     6.поэт Станислав Шушкевич “Стихи”;
     7.поэт Владимир Павлов “Солнце купается” и “Годы - наши птицы”;
     8.поэтэса Софья Шах “Увасабленне” и “Прысвячэнне”;
     9.поэт Фёдор Черня “Ажанися - не журыся” и “Сады юнацтва”;
    10.поэт-земляк с деревни Заболотье  Михаил Василевский “Отражение” и
          “Срез”;
     11.М.Танк “Глыток вады” -книга подарена мне, как участнику “ областного
           радио- фестиваля молодой поэзии”;
     12.писатель Валентин Крижевич “Демон рыжего леса”;
     13.писатель, Заслуженный деятель культуры РБ Николай Подобед “Мазали
           мядовага месяца”;
      14. подарил свою книгу с автографом и председатель Союза писателей Беларуси Николай Иванович Чергинец. 
     15.писатель, бывший Секретарь ЦК комсомола Западной Беллоруссии “         
           Сергей Анисов “Палымянае юнацтва”, где на 42 странице помещён     
           рассказ обо мне, бывшем 1-ом секретаре райкома ЛКСМБ, нынешнем 
          руководителе  кружка, а так же им подарена  вторая книга “Подвиги отцов
          - сыновьям в наследство”;         
          Виктор Афонасьев - лётчик-космонавт СССР, который, будучи в
              Чаусах, подарил свой  автогроф на моей книге “Азбука зорнага  неба” много других книг                                                                                                                                                                               
      Есть надежда, что моя библиотека в скором времени пополнится новыми книгами, напечатанными в типографиях, с автогрофами моих воспитанников...
       Занятия в кружке требуют и от меня и, особенно, от ребят много усилий и терпения. Своеобразной разрядкой в работе с ребятами являются различные литературные игры.             
       Каждому из нас знакома телеигра «Поле чудес», и не секрет, что она одинаково интересна как взрослым, так и детям. В связи с этим в своей работе я, как руководитель кружка тематически использую эту игру по различным направлениям: герои - наши земляки, памятники истории и культуры, лучшие труженики района, а так же игры проводятся в канун государственных праздников: 8-ое марта, Дня труда, Дня Победы, Дня освобождения района и Белоруссии от немецко-фашистских захватчиков, даются вопросы по известным произведениям Ильфа и Петрова, по сказкам Г.Андерсена и А. Пушкина, по лекарственным растениям и медицине и др. В качестве призов используются сладости, почтовые открытки, книги.
     И как результат работы кружка “Юный журналист и литератор” - за два истекших  года   выпущено 40 стенных газет, написано 75 стихотворений,   помещено в районной газете заметок, рассказов и стихов - 45 штук, организовано 58 детских выступлений по местному радиовещанию. В основном, редакторы программ - дети. Издано на компъюторе четыре  книжки стихов «Рыжая осень»,  «Каб медзь аркестра ззяла»; «Родничок»; «Пылающее сердце». (прилагаются).  В основном, редакторы, дикторы программ - дети.                                                                                             
       В работе кружка есть и существенные недостатки. Я их хорошо знаю и каждодневно работаю над их устранением.
    Закончить  рассказ об опыте работы  мне хочется своим стихотворением:  «НАШ ДОМ»:                                                         
Наш Дом дзіцячай творчасці-
Другі наш родны дом,
Дае нам шмат бадзёрасці,
Для ведаў - іпадром...
Тут бавім вольны час,
З пытаннямі, з адказамі
Імкнёмся на Парнас...
Пісаць мы вершы вучымся,
Заметкі для газет,
З камп”ютарамі мучымся-
Імкнемся ў інтэрнэт...
Нас вучаць самадзейнасці,
Спяваць, плясці і шыць
Свой родны край любіць.
Мы робім цацкі бачныя,
Аркестр вабіць нас...
І мы Радзіме ўдзячныя
За клопаты, за Час!..
Хочется выразить уверенность в том, что созданный мною “ родничок” - кружок “Юный журналист и литератор” - с чистой, жизненной  водою и с бурлящими ключами журналистского и поэтического детского вдохновения, в скором времени освежит нашу жизнь, утолит её жажду новыми творческими дарованиями. А я,  ежедневно соприкасаясь с этим детским “родничком”,  черпаю с его неиссекаемый прилив чувства радости и удовлетворения.

                    НИКОЛАЙ ИВАНОВИЧ СОЛОВЦОВ - руководитель кружка “Юный журналист и литератор” Дома детского творчества отдела образования Чаусского райисполкома, член Союза писателей Белларусии, поэт.
                                    Февраль 2007 года



                      О П И С Ь  М А Т Е Р И А Л О В
                   ДАННОЙ ПАПКИ - НАКОПИТЕЛЯ.
1.Стихотворение «Наш Дом» Н. Соловцова.
2. «Я люблю тебя, Беларусь» - вырезка с газеты «Могилёвские ведомости».
3. Крылатые выражения «Журналист и поэт - зеркало жизненных лет».
4.Вырезка с газеты «Литература и мастацтва» - Принятыя в СП Беларуссии.
5. «Жыцця майго бурливыя крыницы»- с опыта работы - на 21 странице.
6.Макет моего дерева «Гражданственность и патриотизм».
7.План работы Пресс-центра.
8.Наука благоразумия «На всякий случай жизни». Лоренс Грасиан.
9.Четыре книжки детских стихов, напечатанных на компъюторе: «Родничок; Каб медзь аркестра ззяла; Рыжая осень; Пылающее сердце;
10. Мае разработки - сценарии: «Родная Беларусь», «Абавязак грамадзянина», «Жыве Беларусь», «У гасцях у дзицячай газеты», «Жыву ў Беларусі - і тым ганаруся”, “Ад прадзедаў спакон мне засталася спадчына”, “Мая Беларусь” -мінулае, сучаснае, будучыня. Завочнае вандраванне.
11. Рэпартажы “Калядная зорка”, “Літаратурная Гасцёўня” і іншыя.
12. Четыре районных газеты с произведениями членов кружка «ЮЖЛ».
13. Две моих книги стихов: «Азбука зорнага неба» и «Жыцця аккорды».
14. Брошюра: «Чаусы и Чаусский район».
15. Отзывы - характеристики о творчестве Н.Соловцова, данные писателями и поэтами: Петром Прыходьком, Иваном Аношкиным, Валентином Крыжевичем, Николаем Подобедом, выписка с протокола собрания Могилёвского областного отделения писателей Белларуссии.
16. Аудиокассета с записями.
17 Два компакт - диска с записями опыта работы и материалами радиопередач.

Отредактировано Соловцов (2015-11-22 14:10:36)